28-29 ліпеня 2023 года у аграгарадку Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага района адбудзецца юбілейны ХІ Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі».
Фестываль ладзяць Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам.
Сёлетні фестываль зноў збярэ лепшых гумарыстаў з усёй Беларусі. 28 ліпеня прыязджаюць дэлегацыі з абласцей, якія пакажуць свае гумарыстычнае майстэрства ў населеных пунктах Калінкавіцкага раёна.
29 ліпеня ў 11.30 у аграсядзібе музей народнага гумара «Аўцюкі» пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам творчых дэлегацый, гасцей фестывалю і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
Фестываль пачнецца ў 12 гадзін на адкрытай пляцоўцы аграгарадка Малыя Аўцюкі з урачыстага адкрыцця памятнага знака «Аўцюкоўская кветка» .
Далей у 13.00 усіх запрашаем на галоўную сцэну, дзе адбудзецца афіцыяльнае адкрыцце фестывалю з шэсцем-парадамі прывітаннем дэлегацый. Вас чакаюць канцэртныя і конкурсныя праграмы творчых калектываў, не прапусціце вуліцу тэматычных падворкаў, выставы аўцюкоўскіх бульбулятараў і дрындулетаў, дзіцячую пляцоўку “Аўцючаняты” і многае іншае. Цвіком праграмы стануць “Малыя аўцюкоўскія гульні”.
У вечары журы ўзнагародзіць пераможцаў фестывалю, адбудзецца канцэртная праграмма з ўдзелам Заслужанага калектыву РБ «Песняры», танцавальна-забаўляльная праграма “КаверХорШоу”. Фестывальнае небарасквеціць святочны феерверк.
Будзе весела і акрылена. Пропускна фестываль – праз аўцюкоўскую мытню. Там запатрабуюць арыгінальны жарт, незабудзьце прыхапіць яго на свята гумару.