Зараз сярэдзіна зімы, але сельскія працаўнікі ўжо занятыя думкамі пра будучы ўраджай, клопатамі пра яго ўсебаковае забеспячэнне. Адна з галоўных складаючых – гатоўнасць машынна-трактарнага парка да маючых адбыцца палявых работ.
У гэтыя дні ў машынна-трактарнай майстэрні КСУП «Саўгас «Камуніст» шматлюдна: хтосьці прыйшоў па запчасткі, хтосьці ўжо заняўся рамонтам, а камусьці патрэбна парада механіка. На прадпрыемстве поўным ходам ідзе падрыхтоўка тэхнікі да веснавых палявых работ.
Алесь Таполя