Форум лідараў

Образование

Напрыканцы кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі адбыўся V абласны форум лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, органаў школьнага самакіравання, ініцыятыў «Лідары XXI стагоддзя: ініцыятыва ў дзеянні».

Фотки-Гомель-Диана-518
Урачыстая частка мерапрыемства пачалася з выступлення выхаванцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Гомеля, якія падаравалі ўдзельнікам і гасцям форума яскравы, арыгінальны танцавальны нумар. Потым усе ўдзельнікі форума былі падзелены на секцыі, атрымалася 5 груп па інтарэсах. За кожнай былі замацаваны педагогі з палаца творчасці, а таксама запрошаныя госці, сярод якіх супрацоўнікі сферы адукацыі, журналісты і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
Праз дзве гадзіны кожная секцыя прадставіла са сцэны бачанне той ці іншай праблемы і прапанавала спосабы яе вырашэння. Так, сярод найбольш вострых пытанняў абмяркоўвалася нежаданне некаторых маладых людзей служыць у арміі, праблема адсутнасці месцаў адпачынку для хлопцаў і дзяўчат маладзей за 18 гадоў, прапаноўваліся спосабы распаўсюджвання беларускай мовы сярод насельніцтва краіны і іншыя.
Ельскі раён на форуме прадстаўлялі старшыня раённага савета старшакласнікаў, член абласнога савета старшакласнікаў, вучаніца СШ № 1 г. Ельска» Яна Семяненка; намеснік старшыні раённага Савета ГА «БРПА», вучаніца СШ № 2 г. Ельска Дыяна Дворак; член школьнай рэдкалегіі, вучаніца СШ № 1 г. Ельска Кацярына Скаўрон; старшыня ПА ГА»БРСМ», вучаніца Ельскай раённай гімназіі Юлія Лаворанка; метадыст Ельскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Надзея Відура.
– Асноўныя задачы форума, пастаўленыя перад удзельнікамі мерапрыемства, – павышэнне сацыяльнай актыўнасці вучняў, прэзентацыя дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў, фарміраванне лідарскіх якасцей – вырашаліся праз трэнінгі, гутаркі, інтэрактыўныя гульні, – распавядае дырэктар Ельскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валерыя Рэменнікава. – Такая праца абудзіла шчырую цікавасць у падлеткаў, дала магчымасць выказаць сваё меркаванне, обазначыць і сфармуляваць сваю пазіцыю ў дачыненні да галоўнай тэмы: «Вольны час сучасных дзяцей, ідэі, творчасць».
Вынікам працы ўсіх секцый сталі ініцыятывы, накіраваныя на пераадоленне праблем арганізацыі вольнага часу навучэнцаў, прафілактыку прычын спажывання наркатычных рэчываў, магчымасці рэалізацыі творчых ідэй і месца дарослых у гэтым.

Жанна Дзянісава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *