Браму скарбаў сваіх адчыняю

Образование

На восеньскіх канікулах быў дадзены старт раённаму фальклорнаму фестывалю «Браму скарбаў сваіх адчыняю», удзел у якім прымуць навучэнцы пачатковых класаў.

IMG_5083
Гэты фестываль праходзіць ужо не першы год. Культурныя, гістарычныя і маральныя традыцыі беларускага народа павінны ведаць нашы дзеці з маленства, лічыць адзін з арганізатараў свята Ірына Шынкарчук, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. На яе думку, традыцыі нашых продкаў павінны выклікаць у дзяцей цікавасць і захавацца ў памяці на ўсё жыццё.
У час фестывалю будуць арганізаваны сустрэчы з народнымі майстрамі і майстрыхамі, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Край мой родны – лёс мой вечны», «Саламянае дзіва», «Узоры зары-зарніцы», «У госці да ганчара» і іншыя, фотавыстава «Жыве і кліча спадчына», майстар-класы па канструяванні вырабаў у народных традыцыях, наведванне выстаў у этнаграфічных кутках, музеях, інсцэніраванне беларускіх народных казак.
Першымі веды народных традыцый і святаў прадэманстравалі навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Ельска. Яны не толькі інсцэніравалі народныя святы «Калядкі», «На Святога Юрыя», але правялі са ўсімі ўдзельнікамі фестывалю народныя гульні, прадэманстравалі ўменне скакаць народныя танцы «Какетка», «Месяц», «Карапет», «Картузэ», «Падыспань», «Рэчанька».
Народны фестываль працягвае сваё шэсце па вучэбных установах раёна і завершыцца вялікім святам «Кола беларускіх святаў».

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *