Узнагароджана ордэнам Маці

Личности

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей 114 шматдзетных жанчын нашай краіны. Сярод іх і жыхарка горада Ельска Улляна Котава (на здымку).

Котова-004
У сучасных сем’ях не заўсёды сустрэнеш нават дваіх дзяцей: мамы з татамі ўздыхаючы кажуць: «Нам бы аднаго выгадаваць!» Але толькі не Улляна і Леанід Котавы. Шчаслівыя бацькі выхоўваюць пяцярых дзяцей – чатырох сыноў і адну дачку. Старэйшаму сыну Багдану 13 гадоў, а малодшай Яначцы ўсяго паўтара. Працуе Улляна Адамаўна сацыяльным работнікам у Ельскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску).
«Я з дзяцінства ведала, што ў мяне будзе вялікая дружная, моцная сям’я, – гаворыць Улляна Адамаўна. – Канешне, гадаваць дзяцей нялёгка, але быць мамай – гэта вялікае шчасце. Пра ўсе цяжкасці адразу забываеш, калі цябе абдымаюць маленькія дзіцячыя ручкі, калі бачыш любыя ўсмешкі сваіх малых. Ды і не прывыкаць нам, мы з мужам таксама нарадзіліся і выхоўваліся ў шматдзетных сем’ях – па сямёра дзяцей было ў бацькоў. І мы ўсвядомлена прынялі для сябе рашэнне мець вялікую сям’ю. Усе нашы дзеткі для нас жаданыя, любімыя і самыя лепшыя».

Жанна РЫНГОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *