Увосень работ восем

Сельское хозяйство

Агульная зямельная плошча – 3617 га.
Сельгасугоддзяў – 3150 га.
Пасяўныя плошчы – 1978 га.
Ралля – 990 га.
Сенажаці і пашы – 2160 га.
Сярэдні бал пашы – 20,6.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Падгалле» – самае маленькае па займаемай плошчы, але самае далёкае ад раённага цэнтра сельскагаспадарчае прадпрыемства. Гаспадарка малая, але клопатаў зараз не менш, чым у буйным прадпрыемстве. У час наведвання аграгарадка Засінцы, дзе знаходзіцца цэнтральная сядзіба ДП «Падгалле», пра жніво гэтага года і пра восеньскія клопаты нам расказаў дырэктар прыгранічнай гаспадаркі Юрый Засінец:

Засинец-Юра
– Зараз завяршаецца сяўба азімага рапсу. Частка алейнай культуры пойдзе на зерне (гэта каля 180 га), а 60 га – на зялёную масу. Уборку бульбы мы ўжо завяршылі, ураджай атрымалі нядрэнны. Усяго з 16 га, адведзеных пад другі хлеб, сабралі 300 тон. Ураджайнасць культуры склала каля 200 ц/га. Зараз на сартавальным пункце ідзе перапрацоўка, засыпаем у капцы насенне на будучы год. Дарэчы, на бульбаўборачным камбайне ўжо каторы год запар аператарам працуе Васіль Якавец. Ён кожны год самастойна наладжвае абсталяванне перад сезонам уборкі. А з рэалізацыяй другога хлеба ў нас праблем няма: шмат бульбы купляе як мясцовае насельніцтва, так і прыязджаючыя з усёй акругі.

Голумбиевская-Галя
Адзінае, што засталося прыбраць, – насенне канюшыны, якое займае каля 20 га. Але трава яшчэ не выспела. Будзем спадзявацца на добрае надвор’е.

Ястремский-СашаЯковец-Вася
Калі гаварыць пра жывёлагадоўлю, то малочнатаварныя фермы знаходзяцца ў Засінцах і Падгаллі, фермы па адкорме – у Кавалях, Грышах, Сугаках, Капсанах. На сённяшні дзень у гаспадарцы больш за 2300 галоў буйной рагатай жывёлы. З усяго пагалоўя 790 – гэта дойны статак. Зараз ідзе нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Усяго пажыўнай масы будзе закладзена 15000 тон. Для каралевы палёў гэты год быў не вельмі ўдалы. Добра, што своечасова паспелі закласці 4000 тон сенажу і нарыхтаваць 300 тон сена.

Карпов-Сашаи-Коваленко-Саша
Што датычыць гэтага сезону, то не на лепшае надвор’е выдаўся год: што падмерзла ўвесну, а што падмокла ў чэрвені. Рака Жалонь, якая выйшла з берагоў пасля моцных дажджоў у пачатку лета, практычна цалкам знішчыла пасевы рапсу. Таму мы вельмі перажывалі за збожжавыя. Хлеб для нас аднолькава дарагі,таму што дорага даецца нашым земляробам. Надвор’е для ўборачнай было выдатным, практычна не падводзіла тэхніка. Ураджайнасць збожжавых у гэтую ўборачную склала 27,1ц/га, было намалочана 2084 тоны збожжа без уліку рапсу, што значна вышэй, чым у мінулым годзе.

Картофель
Юрыя Засінца вельмі радуе той факт, што хлеб паспелі прыбраць своечасова, а каравай стаў вагавіцей. У гэтым ён бачыць вялікую заслугу вопытных камбайнераў, якія з году ў год садзяцца за штурвалы і дапамагаюць гаспадарцы, хаця ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Некаторыя з іх сталі рэкардсменамі, намалаціўшы па 500 тон збожжа. Кіраўнік гаспадаркі адзначыў механізатараў Петра Кірнюка і Уладзіміра Сініцкага, Аляксандра Каваленка і Аляксандра Карпава. Усяго трохі ад іх адсталі Аляксандр Сугак і Вячаслаў Галумбіеўскі, Мікалай Галумбіеўскі і Мікалай Сугак.
Зладжана спрацавалі вадзіцелі і трактарысты на адвозцы збожжа ад камбайнаў: Аляксандр Халадовіч, Аляксандр Ястрэмскі, Дзмітрый Халадовіч, Мікалай Шаціла. Дзякуючы карпатлівай працы гэтых людзей, у гаспадарцы ўпэўнена завяршылі жніво. Але камбайны адпачывалі нядоўга – трэба было прыбраць збожжавыя насельніцтву. Таксама адзін камбайн выязджаў на дапамогу хлебаробам у КСУП «Скараднянскі».
– Працы наперадзе ў нас яшчэ многа, – адзначыў Юрый Засінец, – вываз саломы, нарыхтоўка кармоў, сяўба азімых. Гаспадарка ў нас невялікая, палі маленькія, таму даводзіцца тэхніцы круціцца ў прамым сэнсе гэтага слова. Менавіта гэтыя палявыя работы выходзяць зараз на пярэдні план. Пад азімую сяўбу даводзіцца да кандыцыі насенне, і, як толькі будзе падрыхтавана глеба, прыступім да сяўбы. А клін не малы – больш за 800 га.
Вядома, ёсць і праблемы. Самая асноўная – востры недахоп кадраў, як спецыялістаў, так і рабочых. У гэтым годзе ў гаспадарку прыйшлі два маладыя спецыялісты – Уладзімір Патапенка і Яўген Дзянісаў, але гэта цалкам праблему не вырашае.
Размова з Юрыем Мікалаевічам была нядоўгай, бо, як кажуць у народзе, у селяніна ўвосень работ восем, таму прысутнасць кіраўніка гаспадаркі патрэбна ўсюды: і на корманарыхтоўцы, і на ферме, і на пашы.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *