Раённы цэнтр Буда-Кашалёва стане месцам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2014», дата якога яшчэ вызначаецца.
Падрыхтоўка да «Дажынак», удзельнікамі якіх стануць сотні аграрыяў, зараз знаходзіцца на завяршальнай стадыі. У раённым цэнтры добраўпарадкоўваюцца дарогі, будынкі сацыяльнага прызначэння, кварталы шматпавярховай забудовы. Сярод значных аб’ектаў рэканструкцыі – гарадская сярэдняя школа № 1, якая таксама стане адной з пляцовак правядзення свята. Многія аб’екты ўжо здадзены ў эксплуатацыю, у тым ліку першы гарадскі фантан, які пабудавалі ў цэнтры горада да «Дажынак».
У гэтым годзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі пройдзе пад знакам рэкорднага ўраджаю. Гаспадаркам Гомельшчыны ўдалося пераадолець гістарычны максімум 22-гадовай даўніны, сабраўшы больш за 1 млн 294 тыс. тон збожжа пры ўраджайнасці 34,8 ц/га, што значна перавышае дадзены паказчык мінулага года. Сярод лідараў уборачнай пары сельгаспрадпрыемствы Буда-Кашалёўскага, Рэчыцкага, Мазырскага, Рагачоўскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Васіль Сакула
А когда в Ельске будут дажынки? Кто это знает?