Ельскія гімназісты прынялі актыўны ўдзел у Купалаўскіх чытаннях у гімназіі імя Я.Купалы г. Мазыра

Образование

22 лютага гімназія імя Я.Купалы г. Мазыра гасцінна адчыніла дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага конкурсу творчых і даследчых работ вучняў “Купалаўскія чытанні — 2025”.

Актыўны ўдзел у Купалаўскіх чытаннях прынялі вучні Ельскай раённай гімназіі, паведамілі педагогі гімназіі.

У секцыі «Буктрэйлер» Дыплом 3 ступені у вучняў 10 класа Краўчанка Яўгеніі і Іванова Арцёма.

У секцыі «Духоўная спадчына» вучаніца 11 «Б» класа Халадовіч Яўгенія ўзнагароджана Дыпломам 3 ступені.

У секцыі «Святыня народа» ў вучаніцы 6 «Б» класа Бардашэвіч Кацярыны — Дыплом 1 ступені, у вучаніцы 10 класа Замосцік Уладзіславы — Дыплом 3 ступені.

Каманда вучняў — Бардашэвіч Вадзім, Пятрова Соф’я, Мароз Аляксандра — заваявалі Дыплом 1 ступені ў секцыі «Інтэлектуальная».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *