21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Культура Общество

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова вызначае не толькі нацыянальную прыналежнасць чалавека, але і яго культарна-гістарычнае становішча ў свеце. У нашай краіне прызнаны дзяржаўнымі дзве ўсходнеславянскія мовы – руская і беларуская. Большасць беларусаў размаўляюць на рускай мове, хаця роднай лічаць як раз такі беларускую.

Па словах самабытнага зашырскага паэта Рыгора Бабчанка, родная мова грэе душу, напамінае аб тых, каго няма з намі побач.

…Мае песні і казкі

Ад бацькоў і радні,

Хай з жаданнем і ласкай

Пераймаюць сыны.

 

Меладычныя словы

Вывучаюць штогод,

І бацькоўскую мову

Хай шануе народ.

 

Каб ніколі не страціў

Ні твой сын, ні ўнук,

Бо казала мне маці:

“Ты, сынок, паляшук!

 

Памятай гэта слова

І нясі ўсё жыццё.

Будзе жыць наша мова,

Будзе ёй пачуццё…”

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *