Літаратурны нарыс “Дар душэўнай дабрыні” прайшоў у чытальнай зале Ельскай раённай бібліятэкі

Образование Общество

Літаратурны нарыс “Дар душэўнай дабрыні”, прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова, аўтара шматлікіх твораў на патрыятычную і ваенную тэматыку, а таксама прыгодніцкіх апавяданняў для дзяцей,  прайшоў у чытальнай зале раённай бібліятэкі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 “Б” класа СШ №2 г. Ельска. Рабяты пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, даведаліся пра яго жыццёвы і творчы шлях, абмеркавалі аповесці  “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і “Міколка-паравоз”.

Найбольшую цікавасць у іх выклікала апавяданне “Янка Парашутыст”. Рабяты весела смяяліся з прыгод Янкі і яго сяброў і шчыра спачувалі кату Ваську – галоўнаму герою апавядання.

Да ўвагі дзяцей была прадстаўлена электронная прэзентацыя, дзякуючы якой яны пашырылі свае веды аб пісьменніку і яго творчасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *