Высока быў ацэнены творчы набытак Рыгора Бабчанка на XIX Міжнародным фестывалі «Славянскія літаратурныя Дажынкі».
Член саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Рыгор Уладзіміравіч быў удастоены літаратурнай прэміі “Палескія росы” у намінацыі “Жыткаўшчына – мая малая радзіма”. Дыплом лаўрэата літатратурнай прэміі нашаму земляку ўручыў Уладзімір Гаўрыловіч, старшыня Гомельскага абласнога аб’яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. А яшчэ Рыгор Бабчанок атрымаў падзяку за актыўную папулярызацыю мастацкага слова і кнігі.