У Ельскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пісьменніка Васіля Быкава

Культура Общество

19 чэрвеня ў Ельскай раённай цэнтральнай бібліятэцы для дзяцей з аздараўленчага лагера “Патрыёты” СШ №1 прайшоў літаратурны партрэт “Застацца чалавекам у полымі вайны”, прысвечаны 100-годдзю выдатнага беларускага пісьменніка-франтавіка Васіля Уладзіміравіча Быкава.
Падчас мерапрыемства з дапамогай слайд-прэзентацыі “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому» вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка. Больш падрабязна ўвага была нададзена вядомым творам пісьменніка: аповесцям «Сотнікаў», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Знак бяды» і іншым.
Затым вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па доме-музеі В. Быкава, які знаходзіцца ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Васіль Быкаў: шлях вызначаны лёсам”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *