Чым вылучаецца Зашырскі дзіцячы сад – самая вялікая сельская ўстанова дашкольнай адукацыі на Ельшчыне

Новости Ельщины Образование

Зашырскі дзіцячы сад лічыцца самай вялікай сельскай установай дашкольнай адукацыі на Ельшчыне. Чым ён вылучаецца сярод іншых, карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” расказалі педагогі.

З душой і любоўю да дзяцей

Прыемна ісці па аграгарадку і назіраць, як адчыніць брамку і апынуцца ў дзіцячым садку спяшаюцца дзеці і іх бацькі. Тэрыторыя ўстановы дагледжана, зна­чыць, такі парадак пануе і ўнутры. Зашырскі дзіцячы сад неаднойчы станавіўся пераможцам раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы, быў занесены на Дошку гонару Гомельскай вобласці, а таксама Ельскага раёна. Менавіта тут займаюцца выхаваннем маленькіх чамучак 10 педагагічных супрацоўнікаў. Кожны спецыяліст знаходзіцца на сваім месцы і выконвае справу з душой, любоўю да дзяцей і прафесіі.

— Прыходжу ў сад крыху раней і радуюся не толькі маляўнічай прыроднай прыгажосці, якая нас акружае, але і таму, як выхавальнікі ўважліва ставяцца да дзяцей, бо кожнага маленькага хлопчыка ці дзяўчынку тут
чакаюць, — гаворыць загадчыца дзіцячага сада Вольга Яскавец. — Заўсёды заходжу ў групы, размаўляю з дзецьмі і педагогамі, вітаю бацькоў. Мне важна даведвацца, з якім настроем пераступаюць парог садка дарослыя і малышы, таксама важна, каб дзецям было камфортна і бяспечна ў дашкольнай установе. Пасля прывітання ўсім жадаю добрага дня. Калектыў у нас дружны і згуртаваны. У нас ніколі няма канфліктаў, а наадварот, больш вопытныя педагогі заўсёды дапамогуць і падкажуць маладым спецыялістам. Гэта ж выдатна, калі ёсць з кім дзяліцца сваім вопытам і напрацоўкамі.

Дарэчы, Вольга Паўлаўна кіруе ўстановай ужо 30 гадоў, у цэлым у галіне адукацыі яе стаж складае 36 гадоў. Да таго як стаць загадчыцай, яна чатыры гады працавала настаўніцай у Лельчыцкім раёне, затым два гады выхавальніцай у Зашырскім дзіцячым са­дзе. Сваю прафесію выбрала свядома, было з каго ўзяць прыклад.

— Мае бацькі — педагогі, маці — настаўніца пачатковых класаў, тата ў школе выкладаў геа­графію і гісторыю, — працягвае суразмоўніца. — З дзяцінства мне падабалася глядзець, як маці зай­маецца з вучнямі, правярае іх сшыткі, праводзіць заняткі. Баць­кі не сумняваліся, што і я абавязкова буду насіць ганаровае званне настаўніка. Першай педагагічную дынастыю нашай мнагадзетнай сям’і (бацькі выхавалі 9 дзяцей) працягнула старэйшая сястра, якая, між іншым, стала маім першым настаўнікам і правадніком у свет ведаў. Услед за сястрой і я выбрала педагагічны шлях, а з часам у нашай сям’і стала яшчэ больш на два настаўнікі — дзве мае дачкі таксама зрабілі выбар на ка­рысць высакароднай прафесіі.

Удалае спалучэнне магчымасцей

У размове аб адукацыйным працэсе загадчыца ўстановы расказала пра рэалізацыю мнос­тва напрамкаў. Тут актыўна вя­дзецца прафарыентацыйная работа з дзецьмі, таксама ўвага ўдзяляецца грамадзянскаму і патрыятычнаму, экалагічнаму выхаванню. Будучы ўдзельнікам рэс­публіканскага праекта “Зялёныя школы”, у гэтым го­дзе Зашырскі дзіцячы сад адзначаны дыпломам ІІ ступені.

— Дзіцячы сад — пачатковае звяно ў сістэме адукацыі, дзе маленькія грамадзяне вучацца дабру, сяброўству, разуменню, атрымліваюць фізічнае, псіхалагічнае, эстэтычнае і пазнавальнае развіццё, — падкрэслівае Вольга Паўлаўна. — У нашай установе працуюць 4 групы, з іх 2 — інтэг­раванага навучання і выхавання і 2 — рознаўзроставыя групы. Усяго сад наведваюць 40 дзяцей. Лічу, што вельмі важна навучыць з малога ўзросту беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя, любіць прыроду, родны край. Педагогі імкнуцца выхаваць сапраўдных патрыётаў. Акрамя таго, вялікая ўвага ўдзяляецца ранняй прафарыентацыі, работа гэтая накіравана на фарміраванне асобы дзіцяці і сістэмную дапамогу ў вызначэнні сябе ў свеце прафесій.

Педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Людміла Рагалевіч

Зазірнулі мы ў госці да выхаванцаў старшай групы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю паказалі самыя любімыя гульнявыя цэнтры: пакуль адны былі ў ролі цырульніка, іншыя “асвойвалі” медыцыну і банкаўскую справу.

— Праз гульню яны ўжо сёння ўяўляюць, кім могуць стаць у будучыні, — акцэнтуе ўвагу загадчыца дзіцячага сада. — Акрамя таго, развіваем асобу дзіцяці, яго індывідуальныя здольнасці, выкарыстоўваючы ў рабоце педагагічныя тэхналогіі ў розных адукацыйных абласцях. За гады работы ўдалося назапасіць разнастайны матэрыял, які сёння дапамагае спецыялістам у рабоце з дзецьмі. З гонарам адзначу, што ўсе дапаможнікі зроблены рукамі педагогаў. Разам з тым у садзе абнаўляецца і матэрыяльна-тэхнічная база. Так, па выніках падрыхтоўкі да навучальнага года сталі лепшымі ў раёне, гэтая перамога дазволіла абзавесціся мультыбордам, новай мэбляй, спартыўным інвентаром.

Экскурсія і знаёмства з установай і яе педагогамі працягваюцца. Праходзячы праз вечназялёны калідор, у якім цвітуць і пахнуць расліны, як вялікія, так і маленькія, адпраўляемся ў іншую групу. Тут дзеці ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў знаходзяцца пад наглядам педагога вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Людмілы Рагалевіч. Яна больш за 10 гадоў выкарыстоўвае ў рабоце адукацыйныя тэхналогіі ТРВЗ (тэорыя рашэння вынаходніцкіх задач). Гэта, напэўна, адна з самых цікавых методык, якая дае магчы­масць развіваць творчы патэнцыял. У адукацыйным працэсе таксама прымяняюцца палачкі Кюізенера — папулярны вучэбны дапаможнік для дапытлівых розумаў ад 3 да 7 гадоў, які спрыяе развіццю матэматычных здольнасцей. А лагічныя блокі Дзьенеша дазваляюць удасканальваць аналітычнае і прасторавае мысленне, уменне знахо­дзіць адказ ад зваротнага, а таксама ўключаць у работу ўспрыманне, памяць, увагу і ўяўленне.

— Як паказвае практыка і вопыт работы педагога ў гэтым напрамку, выхаванцы хутчэй запамінаюць новы матэ­рыял, больш упэўнены ў сваіх сілах, лепш падрыхтаваны да школы, што немалаважна, — пералічвае разнастайныя плюсы кіраўнік. — Спецыялісты ўстановы таксама рэалізоўваюць эксперыментальныя і інавацыйныя праекты. Так, дзеці станавіліся пераможцамі конкурсу даследчых работ “Я — даследчык”.

Работа педагогаў накіравана на выхаванне сапраўдных маленькіх грамадзян і патрыётаў: на працягу ўсяго часу ў садку праводзяцца тэматычныя заняткі, конкурсы, экскурсіі, у памяць аб Вялікай Айчыннай вайне створана экспазіцыя “Вайна. Перамога. Памяць”, дзейнічае пастаянная выстава “Ордэн у маёй сям’і”.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца патрыятычным праектам. Карыстаецца папулярнасцю музейны пакой “Беларуская хатка”, які дапамагае азнаёміць выхаванцаў з культурай і традыцыямі беларускага народа. Тут сваё месца зай­маюць даволі рэдкія экспанаты, прадметы побыту і адзення. Дарэчы, далучыцца да традыцый продкаў дапамагае і аб’яднанне па інтарэсах. Не перадаць ра­дасць і захапленне дзяцей, калі яны займаюцца ткацтвам!

Адпаведная ўвага педагогамі надаецца дзіцячай бяспецы, таму што жыццё і здароўе — важныя рэчы. Уласны пакой па бяспецы жыццядзейнасці дапамагае навучыць правільна дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях, бліжэй азнаёміцца з працай пажарных.

З пачуццём, толкам, разуменнем

У апошні час становіцца ўсё больш дзяцей, якім неабходна карэкцыйная дапамога настаўніка-дэфектолага. У Зашырскім дзіцячым садзе створаны лепшы пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, які адпавядае сучасным патрабаванням. Настаўнік-дэфектолаг Алена Гуд дапамагае выхаванцам выправіць тыя ці іншыя парушэнні маўлення. Як паказвае практыка, ва ўсіх дзяцей, якія наведваюць карэкцыйныя заняткі, назіраюцца паляпшэнні. Напрыклад, летась у 7 дашкалят цалкам выпраўлены парушэнні маўлення.

— Галоўнае — зразумець прычыну затрымкі, — адзначае Алена Гуд. — Калі сын ці дачка не вымаўляе гукі [р] і [л], гэта адна сітуацыя, на якую таксама варта звярнуць увагу. Часам праблема аказваецца намнога глыбейшай — дзіця перастаўляе склады месцамі, не можа пераказаць казку, паўтарыць некалькі сказаў, чыстагаворку альбо фразу складанай складовай структуры. У такім выпадку ў будучага першакласніка з’явіцца парушэнне чытання і пісьма.

Дзецям з парушэннямі маў­лення патрэбны заняткі са спецыя­лістам. Настаўнік-дэфек­толаг са шматгадовым стажам запэўнівае, што ва ўстанове дашкольнай адукацыі дзецям аказваецца своечасовая карэкцыйная дапамога. Таксама ў рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прымяняюцца гульні па сенсорыцы, развіцці дробнай маторыкі, нейрагульні, іншыя гульнявыя тэхналогіі. Выкарыстанне
нейрагімнастыкі з выхаванцамі дашкольнага ўзросту з цяжкімі парушэннямі маўлення дапамагае стымуляваць маўленчую актыў­насць, развіваць слыхамоўную ўвагу, нейрадынамічныя працэсы галаўнога мозгу, якія адказваюць за маўленне, пазнавальныя працэсы (увагу, памяць, мысленне). Галоўнае, што ў гэтай нялёгкай справе ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу нацэлены толькі на паспяховы вынік.

Алена КАСЬЯН-ПАЎЛЯНКОВА
Фота аў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *