Абрад «Зажынкі» прайшоў у Ельскім раёне

Культура Новости Ельщины Сельское хозяйство

Старажытны беларускі абрад правялі ў полі каля аг. Млынок Ельскага раёна: як гэта было, глядзіце ў фотастужцы журналістаў “НГ”.Па традыцыі жніво ў беларускіх вёсках пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць добры збор ураджаю. Жанчыны з сярпамі выходзілі ў поле і там маліліся, спявалі песні і прасілі ў зямлі і сонца добрага ўраджаю. Каб залагодзіць зямлю, прыносілі ёй у дар свежы хлеб.
Жнеі рабілі першы, зажыначны сноп, які потым прыносілі гаспадару, і ён ставіў сноп дома ў чырвоны кут на ўвесь год.


У абрадзе, які прайшоў у полі сельгаспрадпрыемства “Дабрынь”, было ўсе: і песні, і авсечванне камбайнаў і хлебаробаў, што працуюць на іх, і песні, і віншаванні.


Старшыня райвыканкама Віктар Замосцік вітаў хлебаробаў і шчыра жадаў ім добрай, шчырай працы, каб збераглі яны кожны колас.

Старшыня райвыканкама і ўсе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў атрымалі хлебныя караваі с пажаданнем шчодрага ўраджаю ў гэта жніво і падарункі ад Беларускага Фонду міру.

А яшчэ, па традыцыі, быў зжаты сялянкамі першы сноп новага ўраджаю і перададзены гаспадару раёна Віктару Замосціку, каб паставіў ён яго ў чырвоны кут на ўвесь год.

На полі каласілася зерне і чуліся народныя песні.

Пасля благаславення іерэя Віктара камбайнеры выехалі ў поле.

Разам з першым камбайнерам за штурвал камбайна сеў старшыня райвыканкама Віктар Замосцік і асабіста праверыў, як ідзе жніво.

Віктар Іванавіч адзначыў, што ў кабіне камбайна ёсць кандыцыянер і спека не так адчуваецца, як на вуліцы. А яшчэ ёсць і вада, якой забяспечаны камбайнеры пад час жніва (прафсаюзы пастараліся).

Няхай хлебаробы працуюць на славу!

Няхай добрым будзе ураджай 2024 года!

У добры час, хлопцы-камбайнёры!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *