Шаноўныя жыхары Ельшчыны!
Сардэчна віншуем вас з Днем Дзяржаўнага сцяга,Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага гiмна Рэспублікі Беларусь!
Сучасныя сцяг,герб i гiмн з’яўляюцца гордасцю і гонарам кожнага грамадзяніна,які імкнецца да светлай будучыні,міру і дабрабыту.
Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала наша краіна заявіла пра сябе,набыла адметнасць у сусветнай прасторы.
Дзяржаўныя сімвалы — гэта мінулае і будучыня Беларусі, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці, якія з’яўляюцца сувязным звяном памяж пакаленнямі, адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа,яго менталітэт і духоўны патэнцыял.З імі мы ўпэўнена крочым наперад,будуючы моцную і квітнеючую Беларусь.
Няхай у вашых душах заўсёды жыве пачуццё гонару за родную краіну, сэрцы поўняцца высокімі пачуццямі любові да Бацькаўшчыны і адказнасці за яе лёс.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у працы на карысць Ельшчыны і любімай Беларусі!
Шчасця і дабрабыту кожнай сям’і!
З павагай
Вiктар Замосцiк, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аксана Захарчанка , старшыня раённага Савета дэпутатаў.