Аўтэнтычны фальклорны гурт з вёскі Казлы смела можна назваць гонарам Ельскага раёна. Спеў жаночага калектыву, які прынёс вядомасць маленькаму населенаму пункту далёка ў свеце, засведчыў, што тут, у глыбінцы палескай, захаваўся мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў.
У 2009 годзе блоку старадаўніх песень Казлоўскага фальклорнага гурта быў прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Казлоўскі гурт быў адзначаны Дыпломам аргкамітэта міжнароднага сімпозіума «Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы».
У 2010 годзе яго песні як нематэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць запісалі на дыск. Жанчыны ўдзельнічалі ў прэзентацыі альбома-даведніка «Адбіткі незабытай зямлі», выпушчанага Інстытутам радыялогіі Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе ў рамках праекта па раёнах, якія адраджаюцца пасля чарнобыльскай катастрофы.
Падрабязнасці чытайце ў пячатным выданні «НГ» ад 7 кастрычніка 2023 года