У сярэдняй школе № 1 г. Ельска адбылася сустрэча са знакамітымі людзьмі раёна Рыгорам Бабчанком і Якавам Ліпскім

Личности Новости Ельщины Образование

Напярэдадні свята Дня народнага адзінства ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Ельска»  адбылася сустрэча вучняў 6″А» і 6 «Б» класаў са знакамітымі людзьмі нашага краю Рыгорам Бабчанком і Якавам Ліпскім.

Рыгор Бабчанок расказаў вучням цікавыя старонкі сваёй біяграфіі, а таксама раскрыў тэматыку вершаў у сваіх кнігах паэзіі «Асалода», «Вяршыня», «Вышыня».

Якаў Ліпскі дзяліўся вопытам выхавання дзяцей, дэманстраваліся яго кнігі «Шлях да сябе» і «Права на жыццё». Госці і вучні чыталі вершы Рыгора Бабчанка пра родны край, землякоў, родную мову.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *