У кожнага з нас Купалле, або як яго яшчэ называюць ноч на Івана Купалу, асацыіруецца з чымсьці магічным і дзіўным, казачным і непаўторным. Старажытная абрадавая ўрачыстасць летняга сонцастаяння ператварылася ў мінулыя выхадныя ў звычайнае масавае гулянне ельчан. Для людзей Купалле стала добрай магчымасцю сабрацца разам, пабачыцца, паразмаўляць і добра правесці час.
Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня, лічыцца адным з самых старажытных і ўсімі любімых народных свят. Спрадвеку яно шырока адзначалася нашымі продкамі, аднак і да нашых дзён, і да нашага пакалення дайшлі некаторыя яго традыцыі.
Сёння Купалле – гэта адметныя абрадавыя дзеянні, варажба, павер’і, карагоды, песні і паданні.