У гаспадарках Ельшчыны завяршаецца сяўба кукурузы на сілас

Главное Новости Ельщины Сельское хозяйство

У самым разгары ў гаспадарках Ельшчыны – сяўба кукурузы на сілас. У цэлым па раёне зярняты яе загорнуты на плошчы каля 1700 гектараў. Усяго ж належыць пасеяць кукурузу на сілас на плошчы 7577 гектараў.

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на мінулым тыдні была завершана сяўба кукурузы на зерне. Яна заняла плошчу 2010 гектараў палеткаў, а таксама 583 гектары – на месцы перасеву загінуўшага рапсу.

А ўвогуле пад «каралеву палёў»  вызначана сёлета крыху больш за 10 тысяч га. Найбольш – у КСУП «Саўгас «Камуніст». Там дадзеную сельгаскультуру  плануецца размясціць на 2165 га, у тым ліку на 375 га – на зерне, астатнюю частку – на зялёную масу і сілас. Варта сказаць, што на 15 мая мясцовыя земляробы трэць плошчаў, адведзеных пад кукурузу на сілас, ужо засеялі. І штодзень запісваюць на свой рахунак у сярэднім 55 гектараў.

Практычна палову засеялі і ў КСУП «Ельскае Палессе». У гэтай гаспадарцы  запланавана сяўба кукурузы на плошчы 2073 гектары, з іх 1200 – на зерне, астатняя – на сілас.

Нядрэннымі тэмпамі ідзе сяўба кукурузы і ў КСУП «Дабрынь», дзе на 15 мая пасеяна чвэрць запланаванай кукурузы на сілас.

Акрамя сяўбы кукурузы, як след рыхтуюцца і палі пад гэтую культуру. Усе вызначаныя пад кукурузу ўчасткі належным чынам апрацоўваюцца, запраўляюцца арганічнымі і поўным комплексам мінеральных угнаенняў. І толькі пасля туды накіроў-ваюцца пасяўныя агрэгаты. Дарэчы, усе яны сучасныя высокапрадукцыйныя з да-кладнымі рэгуліроўкамі па норме высеву і глыбіні загортвання зярнят.

Эксплуатуюць іх, а таксама іншую тэх-ніку на пасяўной вопытныя трактарысты-машыністы, рупліўцы і, без перабольшвання, майстры сваёй справы. На 15 мая ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва знаходзяцца: на сяўбе кукурузы – Андрэй Духноўскі з КСУП «Дабрынь», Андрэй Журомскі з КСУП «Саўгас «Камуніст», Максім Яцухна з КСУП «Скараднянскі», на падрыхтоўцы глебы – Андрэй Быхоўскі з КСУП «Дабрынь», на ўнясенні арганікі – Міхаіл Хамутоўскі з КСУП «Скараднянскі», Аляксандр Стойка і Аляксандр Аўраменка з КСУП «Дабрынь» і інш. Дбайныя вяскоўцы стараюцца не дапускаюць затрымак у даручанай рабоце, каб восенню атрымаць дастойны ўраджай.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *