Традыцыйнае свята ручніка прайшло ў Ельскай раённай бібліятэцы

Год мира и созидания Культура Новости Ельщины

Традыцыйнае свята ручніка праходзіць у Ельскай раённай бібліятэцы.Першымі гасцямі свята сталі вучні сярэдняй школы 2 горада Ельска. Дзеці пазнаёміліся з выстаўкамі нацыянальнай вышыванкі, рэчамі побыту мінулага стагоддзя. Яны таксама мелі магчымасць зрабіць селфі сярод старадаўніх рэчаў.

Госці свята з задавальненнем фатаграфуюцца сярод экспанатаў выставак.

Самыя спрытныя спрабуюць паспрабаваць куліч у абрадзе Аляксандра Неўскага. Каму ўдасца без дапамогі рук адкусіць кавалак хлеба, таму ўвесь год будзе шчасціць.

Удзел у беларускіх народных гульнях на свяце ручніка дзеці прынялі з вялікім задавальненнем. Таксама спадабалася ім рабіць беларускія ўзоры на ручніку ў тэхніцы пластылінаграфіі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *