Ельскі раён далучаецца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы

Культура Образование Общество

Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты — у кожным слове
Душа яднаецца з душой.

21 лютага краіна адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, мэта якога — захаваць лінгвістычную разнастайнасць краін свету. Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі.

Ельскі раён далучаецца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва усіх установах адукацыі горада і раёна запланаваны шмат мерапрыемстваў да гэтага дня: пройдуць турніры знаўцаў: “Гучы, мая родная мова!” (Зашырская сярэдняя школа), “Мова, мілая сэрцу” (Рамязоўская сярэдняя школа); “Скарбы роднай мовы” (Сярэдняя школа №2 г.Ельска); літаратурныя кампазіцыі “У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося” (Млынокская пачатковая школа); віктарына “Жывая спадчына народа” (Качышчанская сярэтняя школа); кніжныя выставы прапануюць (Сярэдняя школа №2 г.Ельска, Сярэдняя школа №1 г.Ельска, Дабрынская і Валаўская сярэднія школы ); відэаінтэрвью (Скараднянская і Качышчанская сярэднія школы).

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *