У лясніцтвах Ельскага лясгаса ў разгары нарыхтоўка шышак сасны

Личности Общество Предприятия

Зараз у лясніцтвах Ельскага лясгаса ў разгары нарыхтоўка шышак сасны. Сезон пачынаецца ў перыяд устойлівых маразоў і цягнецца да сакавіка.

 Халоднае надвор’е добра ўплывае на насенне шышак сасны. Шышка не раскрыта, а значыць прадукцыйная. Здабыча насення – працэс марудны і патрабуе нямала ручной працы. Пры гэтым выхад складае ўсяго каля 1 працэнта. Напрыклад, з адной тонны шышак у лепшым выпадку атрымаюць 10 кілаграмаў насення.

Ельскаму лясгасу сёлета патрэбна нарыхтаваць 11 тон шышак. Каб выканаць план, яго раздзялілі на ўсе лясніцтвы. Напрыклад, Скараднянскаму лясніцтву за сезон належыць нарыхтаваць крыху больш за 2 тысячы тон, а гэта па 206 кілаграмаў на аднаго лесніка. Работа па зборы шышак ужо пачалася. Вось-вось пачнецца іх сушка. Дарэчы, у Скараднянскім лясніцтве знаходзіцца адзіная ў раёне шышкасушылка. Іменна сюды дастаўляюцца шышкі з усіх лясніцтваў лясгаса, і тут яны праходзяць дапрацоўку.

Першыя мяхі з каштоўнай сыравінай ужо трапілі ў памяшканне сушылкі. Ад гэтага ў памяшканні стаіць устойлівы водар жывіцы, можна праводзіць сеансы ароматэрапіі.

– Працэс нарыхтоўкі насення сасны і елкі сезонны, аднак уключае шмат ступеняў, – расказаў Анатоль Рэчыц, ляснік Скараднянскага лясніцтва, якія працуе на шышкасушылцы. – Адзін з галоўных этапаў – сушка шышак. У барабанах шышкі прымусова раскрываюцца пры тэмпературы не вышэй за 45 градусаў. І гэта вельмі важна, таму што перагрэтае насенне страчвае сваю ўсходжасць. Ад цёплага паветра насенне шышак падсыхае і высыпаецца праз спецыяльныя адтуліны ў барабане.

Пасля дасушвання насенне-крылатка накіроўваюцца ў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насеннезнаўчы цэнтр, у якім яго  аддзяляюць ад крылатак і даюць заключэнне пра ступень усходжасці. Кожны год у Беларусі атрымліваюць да 300 млн адзінак насення хвойных дрэў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *