19 снежня — дзень нараджэння газеты «Народны голас». Колькі гадоў табе, любімая ельская «раёнка»?

Главное Культура Новости Ельщины

Колькі гадоў табе, любімая «раёнка»? Адказаць на гэтае пытанне не так проста, як здаецца…. Справа ў тым, што прынята лічыць днём нараджэння Ельскай раённай газеты дату 19 снежня. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1931 годзе выйшаў першы нумар газеты «Бальшавіцкі змагар».
Аднак задоўга да гэтага часу на тэрыторыі Ельскага раёна выходзіла газета, якая мела назву «Голас селяніна”. Невялікія архіўныя матэрыялы сведчаць, што гісторыя раённай газеты пачалася значна раней.
«27 мая 1925 года адбылося арганізацыйнае пасяджэнне рэдакцыйнай калегіі раённай газеты “Голас селяніна”. Адказным рэдактарам яе стаў Касянок, ён выконваў таксама абавязкі загадчыка арганізацыйным аддзелам. Прафаддзел узначаліў Нікіцін, культпрасветаддзел і жыццё вёскі – Лявончык, “куток” жанчыны-працаўніцы – Лявіціна, камсамольскі куток – Баўкаловад, збор навін быў за Барэйкіным. Першы нумар газеты “Голас селяніна” выйшаў 1 ліпеня 1925 года, рэгулярнасць выхаду на першым часе – штомесячна”.
Вось такія цікавыя звесткі адшукаў у Нацыянальным архіве наш мясцовы краязнаўца Уладзімір Вягера, які ўваходзіў у свой час у склад раённай камісіі па стварэнню гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць”.
Калі браць за аснову дату стварэння раённай газеты “Голас селяніна”, якая выходзіла на тэрыторыі Ельскага раёна з 1925 па 1931 год, дык ельскай “раёнцы” сёлета спаўняецца 97 гадоў. А калі адлічваць гады ад 19 снежня 1931 года, калі “Голас селяніна” быў перайменавана ў “Бальшавіцкі змагар”, дык “раёнцы” толькі 91 год. Згадзіцеся, узрост паважаны. Сталы. Мудры. Са святам, родная газета!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *