Яшчэ адна «Вышыня». Пра кнігу нашага земляка, самабытнага зашырскага паэта Рыгора Бабчанка

Актуальное Культура Личности

У сталічным выдавецтве «Бонем» выйшла ў свет яшчэ адна кніжка Рыгора Бабчанка, самабытнага зашырскага паэта, які называе сябе «сынам палескай зямлі«.

Першы зборнік вершаў называецца «Асалода». І гэтая назва адпавядае зместу надрукаваных у ім вершаў. Калі чытаеш пра родныя палеткі, пра вёсачку, у якой нарадзіўся і вырас, пра людзей – працаўнікоў гаспадаркі, адчуваеш сапраўдную асалоду ад шчырасці і простасці народнага слова, якім так па-майстэрску валодае наш зашырскі паэт.

Другі лірычны зборнік выйшаў пад назвай «Вяртанне». І вось трэці зборнік – «Вышыня», у якім прадстаўлены творчы шлях нашага таленавітага земляка, яго багаты духоўны свет, яго мары і жаданні. У гэтай кнізе раскрываецца Рыгор Уладзіміравіч не толькі як неардынарны паэт, але як і вельмі цікавы чалавек, вядомы аграрнік, які ўсё сваё жыццё прысвяціў зашырскай зямлі. Менавіта ў Зашыр’і ён вырас як добры кіраўнік сельгаспрадпрыемства і як паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У кнізе «Вышыня» сабраны артыкулы і вершы аб яе аўтары, а таксама аб тых, з кім ён сябруе, каго кахае, любіць і паважае.

Дзякуючы незвычайна гучнай і трапнай мове вершаў Рыгора Бабчанка, глыбокай напоўненасці і адначасова прастаце вершаванага радка, уменню творцы любавацца навакольным светам і працавітымі людзьмі, а потым па-свойму, адметна дзяліцца сваімі назіраннямі і любоўю з чытачом, яго вершы чытаюцца з задавальненнем, як кажуць, на адным дыханні. Асабліва мне падабаюцца вершы пра жывёл і прыгажосць роднага краю, таксама патрыятычныя творы.

Ёсць у нашага зашырскага паэта і верш пра любімую газету «Народны голас», які называецца «Мая раёнка». Там ёсць такія радкі: «Няма найлепшае работы, чым справа ваша – журналіст. Мая раённая газета Сялянам радасць прынясе. Радком мясцовага паэта сум разганяе пакрысе».

Хочацца спадзявацца, што новая кніга «Вышыня» атрымае належную ацэнку і прынясе чытачам сапраўдную асалоду.

Жанна Найман



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *