Адразу пяць беларускіх літаратараў Гомельшчыны азначаны памятнымиі медалямі “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру”.

Культура Новости Гомельщины Общество

Адразу пяць беларускіх літаратараў азначаны вышэйшай творчай узнагародай Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – памятным медалём “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру”. Такое рашэнне напярэдадні ХХV з’езда Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў Савет абласнога аддзялення.

Як адзначаюць у апараце аддзялення, у ліку ўзнагароджаных – не проста майстры мастацкага слова, але і землякі, што нарадзіліся на Гомельшчыне, з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія на працягу многіх дзесяцігоддзяў зрабілі нямала для нацыянальнай духоўнасці як на малой радзіме, так і ў краіне. У ліку ўзнагароджаных такія вядомыя аўтары, як Міхась Захаравіч Башлакоў, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі, Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, Анатоль Мікалаевіч Зэкаў.

 

 

Высокай творчай узнагароды  адзначаны і творца, які шмат гадоў прымае актыўны ўдзел у творчых акцыях аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў якасці старшыні экспертных саветаў і журы, а таксама актыўна папулярызуе дзейнасць пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны на старонках перыядычных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. Гэта вядомы беларускі празаік і публіцыст Уладзімір Пятровіч Саламаха.

Актывісты абласнога аддзялення ўзнагародзяць вядомых беларускіх літаратараў на ХХV з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, які пройдзе заўтра ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны і абавязкова запросяць іх на свае літаратурныя святы.

                 Уладзімір Гаўрыловіч, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *