Да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь у Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці прайшла прэзентацыя абласной выставы «Жывая спадчына Гомельшчыны».
Ад Ельскага раёна на выставу-прэзентацыю «Жывая спадчына Гомельшчыны» прадстаўлены фота- і відэаматэрыялы, прысвечаныя творчай дзейнасці аўтэнтычнага фальклорнага калектыву вёскі Казлы філіяла «Падгальскі сельскі дом культуры», традыцыйны касцюм, тэматычныя друкаваныя выданні.