Сельгаспрадпрыемствы Ельшчыны рыхтуюць тэхніку да вясновых палявых работ. Перад інжынернымі службамі сельгаспрадпрыемстваў пастаўлена задача прывесці ў поўную тэхнічную спраўнасць трактары, прычэпы і агрэгаты.
Па словах Аляксандра Кольчанкі, галоўнага інжынера упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама, сума фінансавых сродкаў для рамонту і падрыхтоўкі тэхнікі ў раёне складае 1932000 рублёў. Запланавана адрамантаваць 4 энерганасычаныя трактары, 5 плугоў, 6 дыскатараў, 6 глебаапрацоўчых агрэгатаў, 10 пасяўных агрэгатаў, 3 зерневыя сеялкі, 12 кукурузных сеялак, 12 машын для ўнясення цвёрдых арганічных удабрэнняў.
Падрабязнасці чытайце ў гацете «НГ»