Літаратурная гасцёўня “І зорка гарыць, і не вяне вянок…” сабрала вучняў Ельскай гімназіі і ўсіх, хто захапляецца творчасцю Максіма Багдановіча, у бібліятэцы

Актуальное Культура Образование

Літаратурная гасцёўня “І зорка гарыць, і не вяне вянок…” да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча прымала гасцей у аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні 4-га класа Ельскай раённай гімназіі.

Пачалося мерапрыемства вершам Ул. Караткевіча “Багдановічу”, затым вучні праглядзелі відэаматэрыял пра жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча. Гаспадыня літаратурнай гасцёўні расказала школьнікам цікавыя звесткі з біяграфіі паэта, чытала вучням вершы, а дзеці пажадалі самі прачытаць усімі вядомыя радкі вершаў Максіма Багдановіча — “Зімой”, “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”, “Па-над белым пухам вішняў” і інш. У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Геній зямлі беларускай”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *