“Наш родны край – прыгожы самы” – пад такой назвай прайшоў у Млыноцкім КСЦ ўрок краязнаўства, на якім маленькія жыхары аг. Млынок расказвалі пра сваю малую радзіму, яе прыгожыя краявіды, аграгарадкі і вёсачкі. Урок праходзіў у гульнёвой форме. Хлопчыкі “Буслікі” і дзяўчынкі “Васілінкі” спаборнічалі на знанне беларускіх рэчак і азёр, дрэваў і кветак, бульбяных страў, грыбоў і іншых цікавых рэчаў і з’яў.
Інтэлектуальныя гульні змяняліся танцамі і скокамі. Дзеці разам з дарослымі весела і цікава правялі свой вольны час.