Напярэдадні Вялікадня майстры Ельскага раённага цэнтра рамёстваў займаюцца вырабам пісанак і праводзяць майстар—класы.
Метадыст цэнтра Любоў Бяляцкая гаворыць, што роспісам велікодных сувенірных яек тут займаюцца на працягу некалькіх гадоў. Сувенірная прадукцыя карыстаецца шырокім попытам у ельчан і гасцей горада.
– Мы загадзя набываем драўляныя нарыхтоўкі, – расказвае Любоў Бяляцкая, – а затым займаемся іх роспісам. Кожнае яечка, трэба адзначыць, не падобнае да другога. Малюнкі на іх не паўтараюцца. Тут можна ўбачыць і народныя ўзоры, і пеўнікаў, і пейзажы. Такая велікодная пісанка можа стаць выдатным падарункам па Паску.
Поўны тэкст чытайце ў газеце «НГ» ад 17 красавіка