На Ельшчыне праходзіць тыдзень роднай мовы (Відэа)

Главное Образование Общество

21 лютага ўвесь свет будзе адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. У  школах нашага горада гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ей і разам правесці тыдзень беларускай мовы.

Сёння, у Ельскай раённай гімназіі, адбылося цікавае мерапрыемства, прысвечанае  Міжнароднаму дню роднай мовы.

Вядучыя Анастасія Канавод і Дар’я Копач у цікавай пазнавальнай форме расказалі вучням 4 класа пра прыгажосць роднай мовы. Дзяўчаты адзначылі, што беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова.  Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць.

У рамках свята была арганізавана выстава «Прыгажось роднай мовы».

Спектр самых разнастайных мерапрыемстваў, якія праходзяць у Ельскім раёне падчас Тыдня, дазволіць вучням актыўна паўдзельнічаць у іх і паказаць свае веды, уменні, творчыя здольнасці.

Любіце свой край. Кожны дзень адкрывайце для сябе няўлоўную прыгажосць роднага куточка. Прыслухоўвайцеся да нашай пявучай мовы. Заўважайце дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа. І вы адчуеце ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *