ФОТАФАКТ: Юбілейная выстава «Палескай зямлі волат» да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа

Культура Общество

У аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа падрыхтавана юбілейная выстава «Палескай зямлі волат».

Каля выставы праходзіць знаёмства чытачоў з жыццёвым і літаратурным шляхам пісьменніка. І.Мележ пакінуў нашчадкам вялікую літаратурную спадчыну: трылогія “Палеская хроніка”: “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”. Яго раман “Мінскі напрамак”, п’есы “Пакуль вы маладыя”, “Дні нашага нараджэння” і кожны са зборнікаў апавяданняў і аповесцей “У завіруху”, “Гарачы жнівень”, “Блізкае і далёкае” і іншыя – адразу ж пасля з’яўлення на свет станавіліся сапраўднай з’явай беларускай нацыянальнай літаратуры.

Такія постаці, як Іван Мележ, знакавыя. І забываць пра іх нельга. Таму запрашаем карыстальнікаў бібліятэкі наведаць нашу юбілейную выставу, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго года.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *