Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача, вельмі важным святам для дзяцей і карыстальнікаў бібліятэкі. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.
Да гэтай нагоды ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача прайшоў фестываль беларускай кнігі “Слава кніжцы беларускай!” з вучнямі 4-га класа СШ №1 г. Ельска.
Гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова” адразу зацікавіла дзяцей. Вучні спаборнічалі ў розных напрамках: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Што гэта значыць?”, “Прадоўжы прымаўку”, “Таямнічая скрыня”. Напрыканцы пазнаёміліся з тэматычнай выставай беларускіх кніг.
— Спадзяемся, што мерапрыемства, якое работнікі аддзела прысвяцілі роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”! — адзначылі бібліятэкары. — Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!