Хто мы такія?
Мы — беларусы.
Што мы шукаем?
Волі і долі.
Нам не патрэбны Паміры, Эльбрусы,
Мы Беларусі не здрадзім ніколі.
Дзе нашы песні?
Там, дзе і мова…
Думкі крыляюць параненым птахам.
Каб перадаць іх — не знойдзецца слова —
Над галавою занесена плаха.
Наша маўчанне вырвецца крыкам.
Крык той абудзіць і пушчы і гоні.
Стане за песню, за мову нам прыкра —
Вырасце вера ад сэрца да столі.
І на пытанне: хто Вы такія?
Кожны адкажа: мы — беларусы.
Гонар за край свой народ не пакіне,
Будуць засланыя ў хатах абрусы.
Хлопчык, скажы мне, ці любіш Айчыну?
Ён усміхнецца — люблю, ганаруся…
З новай надзеяй,
З новым пачынам,
Край бласлаўлёны:
Зямля Беларусі!
В. Пазнякевiч