У рамках года малой радзімы, да 85-годдзя з дня нараджэння самабытнага мастака Міхася Засінца ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача прайшла арт-сустрэча «Дзівосная палітра Міхася Засінца».
На сустрэчу запрасілі вучняў 7 класа Ельскай раённай гімназіі. Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі пра жыццё і творчы шлях мастака. Яны даведаліся, што невылечная траўма зрабіла чалавека нерухомым, але ён знайшоў у сябе сілы, каб жыць далей, і не проста жыць, а знайсці сваё месца ў жыцці. Міхась Засінец не марыў пра славу мастака, але лёс павярнуў інакш. Ён пачаў маляваць і ў яго гэта нядрэнна атрымлівалася. I яго асабістыя душэўныя якасці — высакароднасць, сціпласць, адкрытасць і дабрыня ўвасабляюцца ў жывапісных творах. Творчасць М.Засінца не абмяжоўваецца якім-небудзь адным жанрам. Сярод работ – тэматычныя палотны, пейзажы, партрэты, нацюрморты. У гэтым пераканаліся вучні пасля прагляду выстаўленных карцін, якія прадставіў Ельскі краязнаўчы музей.
Таксама вучні пазнаёміліся з невялікай тэматычнай выставай, на якой прадстаўлены фатаграфіі, кнігі і дакументальны матэрыял пра ельскага мастака Міхася Засінца.