Гутаркі на тэму бяспекі з жыхарамі Ельшчыны працягваюцца

Год малой Родины Новости Ельщины Служба 101

У рамках правядзення акцыі  «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» работнікі Ельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы з пажылым насельніцтвам раёна.

Так, у населеных пунктах раёна, рухаючыся па маршруце руху аўтамагазіна, ратавальнікі ў гутарках з вяскоўцамі ў даступнай форме інфармуюць аб колькасці пажараў і прычынах іх узнікнення, прыводзяць прыклады трагічных наступстваў чалавечай бестурботнасці. Таксама даюць жыхарам вёсак парады, як засцерагчы сябе і жыллё ад пажару, раздаюць карысныя буклеты бяспекі МНС. Ратавальнікі спадзяюцца, што правядзенне такіх мерапрыемстваў дасць магчымасць павысіць узровень інфармаванасці грамадзян, а таксама палепшыць супрацьпажарны стан населеных пунктаў.

Адначасова з гэтым, з дапамогай гучнай сувязі работнікі МНС нагадваюць жыхарам раёна аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама аб тэлефонах службы выратавання 101 і 112.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *