Штотыдзень прафілактычная праца ратавальнікамі праводзіцца на вакзалах горада Ельска.
Ратавальнікі распавядаюць наведвальнікам і пасажырам аўтавакзала, чыгуначнай станцыі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, нагадваюць аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, а таксама ўручаюць грамадзянам тэматычную наглядную прадукцыю аб неабходнасці выканання мер бяспечных паводзін.