Рыгор Бабчанок: Ідэальны чалавек (ветэрану Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца)

Великая Победа Личности Общество Освобождение Ельщины

Ідэальны чалавек

(Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Рыгору Сцяпанавічу Прыходзьку прысвячаецца)

Невялікага расточку

Ідэальны чалавек.

Па жыцці, як па масточку,

Крок чаканіць цэлы век.

І на фронце не хаваўся,

Па-геройску ваяваў,

Да Берліна ён дабраўся,

На Рэйхстагу напісаў:

«Мы прайшлі дарог нямала,

Зналі гора, жах і смерць.

Сустракай жа мяне, мама,

Вёска Рудня, горад Ельск!»

Шчыраваў і жыў сумленна

І сяброў не прадаваў.

Для майго ён пакалення –

Гонар, прыклад, ідэал!

Рыгор Бабчанок



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *