Дапамога медыкам ад ельчанкі Марыі Зыль

Главное Здоровье Общество

Ельчанка Марыя Зыль лічыць, што медыцынскім работнікам, якія працуюць цяпер у вельмі рызыкоўнай сітуацыі і больш за іншых схільныя заразіцца вірусных інфекцый, у тым ліку і каранавірусам COVID-19у, неабходна ўмацоўваць свой арганізм.

Даведаўшыся аб тым, што латвійскае таварыства пчаляроў сабрала больш за дзве тоны мёду і падарыла яго медыкам, якія змагаюцца з каранавірусам, Марыя Зыль вырашыла дапамагчы ельскім медыкам. Жанчына перадала цэлае вядро салодкага ласунку, сабранага з уласнай пасекі, галоўнаму ўрачу Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы Канстанціну Кліменку.

-Медыцынскія работнікі знаходзяцца на перадавой і менш абаронены ад каранавіруса, — рассказала Марыя Дзмітрыеўна. – Яны клапоцяцца аб нашым здароўі, таму медработнікам неабходна ўмацоўваць сваю імунную сістэму, каб ніякая зараза не прыстала і яны змаглі лячыць хворых. Думаю, што кветкавы мёд з гарачым чаем сагрэе іх ў перарывах паміж прыёмамі пацыентаў і дапаможа набрацца сіл для працы. Спадзяюся, што мой пачын падтрымаюць іншыя пчалаводы Ельшчыны і прадоўжаць марафон добрых спраў.

Канстанцін Кліменок шчыра падзякаваў Марыю Зыль за яе добрую справу і падарыў жанчыне жоўтыя ружы, каб яна магла высадзіць іх у сваім кветніку, а пчолкі бралі з іх нектар для мёда.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *