З Днём абаронцаў Айчыны
Вас, дарагія мужчыны,
Радзіма сардэчна вітае
Ды вечнага міру жадае!
Жадае шчаслівай вам долі,
А войнаў – не бачыць ніколі –
Ніводнаму сыну-салдату,
Ні мужу, ні бацьку, ні брату!
Не бачыць, не чуць і не ведаць
Пра жахі ваеннай навалы.
Няхай спачывае планета –
За мір заплацілі нямала.
Надзея ПАРЧУК