Надзея Мазурэнка, лідар прафсаюза Ельскага леспрамгаса, працуе на прадпрыемстве 34 гады

Личности Общество Предприятия

Надзея Мазурэнкалідар прафсаюзнай арганізацыі Ельскага леспрамгаса, стаіць на абароне правоў працоўных свайго калектыва пяць гадоў, а працуе на прадпрыемстве – 34 гады.

За такі даволі працяглы час работы на адным месцы Надзея Пятроўна зарэкамендавала сябе не толькі выдатным спецыялістам ў лесанарыхтоўчай галіне (яна працуе эканамістам па збыту), але і добрым, чулым чалавекам, да якога заўсёды можна звярнуцца за парадай і ў адказ атрымаць падтрымку і прыемнае слова паразумення.

–       Зараз у нашай пярвічцы налічваецца больш за 200 чалавек, – расказвае старшыня прафкама. – Практычна ўсе работнікі леспрамгаса – члены галіновага прафсаюза. Ды і гэта зразумела: прафсаюзная арганізацыя заўсёды стаіць на абароне правоў і інтарэсаў чалавека, дапаможа ў цяжкай сітуацыі. Дзейнасць работнікаў прадпрыемства заўсёды стымулюецца. За лепшыя вынікі ў працы выплочваецца грашовая прэмія на Дзень работнікаў лесу. Жанчыны атрымліваюць выплаты на 8 Сакавіка, мужчыны – на 23 лютага. На Новы год усе члены прафсаюзнай арганізацыі атрымліваюць навагоднія падарункі, а ад прадпрыемства навагоднія падарункі атрымліваюць яшчэ і дзеці работнікаў.

Мы заўсёды імкнемся зрабіць культурнае жыццё работнікаў прафсаюза насычаным і цікавым. Так, за прафсаюзныя сродкі набываем білеты на канцэрты, у кінатэатр.

Працяг чытайце ў газеце «НГ» ад 9 студзеня 2020 года



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *