У Людмілы Гайкевіч, аператара машыннага даення малочнатаварнага комплексу «Прачомышлі» КСУП «Саўгас «Камуніст», спраў безліч – за дойку трэба падаіць каля сотні рагуль. Але даярка заўсёды спраўляецца са сваёй працай добра.
У КСУП «Саўгас «Камуніст» Людміла Гайкевіч працуе ўжо шмат гадоў. У яе цэху поўны парадак і ўсё ідзе па плану. А ён просты і вывераны, як мернае жыццё-быццё тутэйшых каровак.
– Працуй сумленна, не наракай на лёс і любі тое, што робіш, – пералічвае свае жыццёвыя прынцыпы Людміла Дзмітрыеўна. – У жыцці трэба, як мага менш даваць месца негатыву! Зрэшты, няма калі думкам гэтым у галаву лезці – кожны дзень устаю у 3.00 і пачынаю раніцу актыўна: трэба паспець паклапаціцца па хатняй гаспадарцы і бегчы на ферму. Больш за 80 кароў самі сябе не падояць – патрэбныя мае рукі і малакаправод.