Вырабляюць навагоднія цацкі з нацыянальным каларытам у Ельскім раённым цэнтры рамёстваў. Пад час наведвання цэнтра журналіст заўважыў, як шчыра, з душой вырабляла анёлаў з саломы майстрыха Любоў Беляцкая, малодшы навуковы супрацоўнік гэтай установы.
– Невялічкія анёлы – цудоўныя цацкі на ёлку, – распавядала майстрыха. – Вырабляем мы іх з саломы, упрыгожваем атласнай стужкай ці стужкай з арнаментам. Вось і атрымоўваецца невялічкая і прывабная цацка. Ды і на навагоднім дрэве яна глядзіцца цудоўна.