Вучні Зашырскай школы Ельскага раёна са сваімі педагогамі сочаць за чысцінёй і парадкам

Год малой Родины Образование Общество

Вучні Зашырскай школы разам са сваімі педагогамі ў рамках акцыі «Чысты двор» і «Зробім свет вакол чысцейшым» пастаянна сочаць за чысцінёй і парадкам не толькі на тэрыторыі школы, але і ўсяго аграгарадка.

Восень зачароўвае сваёй прыгажосцю і каляровасцю. Дрэвы стаяць у яркім жоўта-чырвоным убранні, аж, здаецца, зіхацяць на сонечным святле. Але ў хуткім часе зачараванне лістотай праходзіць, а лістота застаецца на вуліцах і дарогах. Вось зашырскія школьнікі і прыбіраюць яе ў школьным двары, а таксама на вуліцах населенага пункта.

–       Зараз стаіць выдатнае надвор’е, – гаворыць дырэктар Зашырскай школы Таццяна Талалаенка, – таму нашы старшакласнікі штодзень выхо-дзяць на вуліцы пасёлка і зграбаюць лісце. А вучні малодшых класаў прыбіраюць тэрыторыю вакол школы.

Зашырскія школьнікі імкнуцца зрабіць свет вакол сябе чысцейшым не толькі ў межах дзеючых акцый. Яны пастаянна сочаць за парадкам  на сваёй школьнай «планеце» і там, дзе жывуць. Чым не добры прыклад?!

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *