Ветэрынар Максім Алфёраў ужо пяць гадоў працуе ў КСУП «Скараднянскі» Ельскага раена

Личности Общество Сельское хозяйство

Пяць гадоў таму ў КСУП «Скараднянскі» прыйшоў працаваць добрасумленны і працавіты ветэрынар Максім Алфёраў.

– Пасля заканчэння Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа я вярнуўся ў родны аграгарадок Валаўск і стаў працаваць у КСУП «Скараднянскі», – расказаў Максім. – Працаваў спецыялістам у Скародным і Валаўскай Рудні, а цяпер – памочнікам брыгадзіра на МТФ «Валаўск». Акрамя кантролю за працэсам даення і кармлення, я павінен сачыць за здароўем жывёл: лячыць кароў, рабіць абразанне капытоў, праводзіць вакцынацыю.

Сёння Максім Алфёраў  – упэўнены ў сваіх сілах спецыяліст. У нашай размове шмат добрых слоў ён гаварыў пра студэнцкія гады, калі набываў тэарытычныя веды, якія яму дапамагаюць цяпер вучыцца ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі.

Кароў і цялят Максім Алфёраў параўноўвае з малымі дзецьмі, якім патрэбны ўвага, клопат і любоў. Кажа, што гэта разумныя жывёлы, якія разумеюць чалавека і адчуваюць яго клопат.

Усю працу малады чалавек імкнецца выконваць хутка і якасна.

У завяршэнне размовы малады фельчар дадаў, што з’язджаць з Валаўска нікуды не збіраецца, бо сэрцам прыкіпеў да роднай вёскі і людзей, якія тут жывуць.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *