13-14 верасня 2019 года пройдзе IX рэспубліканскі фестываль народнага гумару ў Аўцюках і населеных пунктах Калінкавіцкага раёна. Першы фестываль народнага гумару «Аўцюкі» адбыўся ў 1995 годзе. Штуршком для яго правядзення паслужыла выданне кнігі беларускага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Калінкавіцкага раёна Уладзіміра Ліпскага «Аўцюкоўцы».
ПРАГРАМА
IX рэспубліканскага фестывалю народнага гумару “Аўцюкі”
Дата правядзення: 13-14 верасня 2019 года
Месца правядзення: Калінкавіцкі раён
13 верасня 2019 года (пятніца)
З 19.00 — правядзенне канцэртных праграм у населеных пунктах Калінкавіцкага раёна (в. Малыя Аўцюкі, Вялікія Аўцюкі, Сырод, Каплічы, Даманавічы, Юравічы, Бабровічы)
Конкурсы відэаролікаў і фота
14 верасня 2019 года (субота)
Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт
(пл.Леніна, 1)
9.30 – 10.00 – прэс-канферэнцыя
аг. Малыя Аўцюкі
10.30 – 11.30 – Урачыстае адкрыццё памятнага знака «Аўцюкоўскі глобус»
г.Калінкавічы, пл.Ленина
13.00 – 14.00 – Урачыстае адкрыццё Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі»;
14.00 – 18.00 – конкурсная праграма калектываў-удзельнікаў;
18.30 – 20.00 – канцэртная праграма аматарскіх калектываў Гомельскай вобласці;
20.00 – 21.00 – канцэртная праграма тэатра гумару “Хрыстафор” (г.Мінск);
21.00 – 22.00 — узнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыцце фестывалю;
22.00 – 23.00 – канцэртная праграма з удзелам Сашы Нема (г.Мінск);
23.00 – святочны феерверк;
23.10 – 24.00 – дыскатэка для моладзі з удзелам артыстаў прадзюсарскага цэнтра ARTbiz (г.Гомель).
вул. Першамайская – Кірава
З 11.00 – працуюць:
- “Аўцюкоўская мытня”,
- дзіцячая пляцоўка “Аўцюкоўскі Ералаш”,
- пляцоўка “Аўцюкоўскія спартыўныя гульні”,
- выстава рэтрамабіляў “Аўцюкоўскія тачкі”,
- гандлевыя рады,
- прэзентацыя турыстычных маршрутаў «Добра там, дзе нас няма»,
- выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Горад майстроў”,
- выстава стылізаванай аўтамотатэхнікі «Аўцюкоўскія драндулеты”,
- выстава фатаграфій «Аўцюкоўская фотасушка» раённай газеты «Калінкавіцкія навіны,
- тэматычная пляцоўка аўцюкоўская юшка «Вуха з яршовага пеўня”.
- сельскагаспадарчая латарэя «Злаві поспех».
Гарадскі парк культуры і адпачынку
14.00 – рэгіянальны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”;
16.00 – футбольны матч.