Белорусские участники «Футбола для дружбы» перевели сказку о животных на белорусский язык

Культура Общество

Белорусские участники программы «Футбол для дружбы» 2019 года Анна Годинская, София Метельская, Яна Сташкова, Мелана Суровцева участвовали в переводе сказки «Конни и Леннокс» американской детской писательницы Анны Волд на белорусский язык. Девочкам так понравилась сказка, что они решили устроить «громкие чтения» и записать видео презентацию сказки для своих друзей-участников программы «Футбол для дружбы».

Проект запущен в рамках экологической инициативы участников программы «Футбол для дружбы» с целью привлечь внимание общественности к проблеме исчезающих видов. Сказка будет распространяться по всему миру.

Казка «Конні і Ленакс»

– Прывітанне, – ціха сказаў Коні, стараючыся не напалохаць маленькі пухнаты камячок, які глядзеў на яго вялікімі зялёнымі вачыма. – Як цябе клічуць?

– Я… я не ведаю, – адказаў маленькі пухнаты камячок.

– Добра, – сказаў Коні, – а як ты сюды трапіў?

– Я… я не ведаю, – паўтарыла рысяня.

Коні нецярпліва пераступіў з адной лапы на іншую.

– Дзе твая мама? – спытаў ён.

– Я не ведаю, – трэці раз паўтарыў Ленакс і горка заплакаў.

– Добра, малы, – мякка сказаў Коні, – а што ты ведаеш?

– Я ведаю толькі, што мне вельмі страшна і самотна. І што мне больш няма каму давяраць у цэлым свеце, які на самай справе жудаснае і цёмнае месца, – усхліпванні маленькага рысяня зноў перайшлі ў плач. Коні, вялікі стары каліфарнійскі кондар, абняў малечу велізарнымі крыламі. Ён ведаў гэтае пачуццё.

Маленькі Ленакс падняў вочы і з падазрэннем паглядзеў на свайго новага сябра. Выгляд кондара палохаў: неверагодна вялікія крылы з чорнымі пёрамі, лысая жоўтая галава, пакрытая зморшчынкамі, з магутнай дзюбай колеру слановай косці. І ўсё ж у яго абліччы было нешта добрае і нават мяккае. Коні выглядаў мудрым і высакародным, і ў нейкі момант Ленаксу захацелася яму даверыцца. Але ён хутка абарваў гэты намер: больш ніколі і нікому нельга верыць! Таму рысяня кінула на кондара яшчэ адзін злосны і прасякнуты падазрэннем позірк.

Коні глыбока задумаўся. Так, яму было вядома тое, што адчувала рысяня. Калі яго злавілі паляўнічыя на птушак, свет таксама здаваўся агідным і цёмным месцам. А потым стала горш – калі ён зразумеў, што злавілі не толькі яго, а ўсіх. Усіх кондараў. Дваццаць два кондара, апошніх у свеце. У яго гэта проста ў галаве не ўкладалася. Ён не мог зразумець, навошта людзі робяць гэта, быццам бы недастаткова таго, што яго від і так амаль цалкам знік! Кондараў адстрэльвалі фермеры, цкавалі паляўнічыя, забіралі са звыклых месцаў калекцыянеры птушак, а цяпер вось апошніх злавілі і адправілі ў заапарк. Нават цяпер, праз шмат гадоў, успаміны пра гэта хвалявалі Коні, і лоб яго адразу чырванеў. Коні ніколі не ўмеў хаваць эмоцыі, і яго лысая жоўтая галава імгненна станавілася барвяна-ружовай кожны раз, калі ён быў злым або засмучаным. Людзі далі яму імя – АС9. О, як ён ненавідзеў гэтае імя, гэтых людзей і ўсё гэтае заапаркавае жыццё…

Але потым там, у заапарку, дзе яны жылі ў адмысловых «кондармініўмах», Коні паступова пачаў разумець, што навакольны свет не такі ўжо цёмны і жудасны. Людзі сапраўды клапаціліся пра кондараў, дапамагалі ім заводзіць патомства, сачылі, каб маладыя птушкі былі здаровымі, вырасталі моцнымі. Коні па-ранейшаму ненавідзеў сваё новае дурное імя і астатняе заапаркавае жыццё, аднак з кожным днём усё больш разумеў, навошта людзі іх злавілі. Апошніх каліфарнійскіх кондараў у свеце прывезлі ў заапарк, каб дапамагчы іх віду выжыць – гэта была частка праграмы выратавання рэдкіх жывёл. Людзі нават змайстравалі цацачных кондараў, каб дапамагчы сапраўдным карміць сваіх птушанят.

І вось, калі колькасць кондараў падвоілася, нарэшце наступіў доўгачаканы дзень: птушкі вярталіся ў дзікую прыроду. Гэта быў неверагодна важны дзень для Коні. Не толькі таму, што ён зноў быў вольны, але і таму, што ён зразумеў нешта вельмі важнае. Коні даведаўся, што часам рэчы не такія, якімі здаюцца, а тое, што адбываецца вакол, шырэй, чым ты здольны ўбачыць.

…Яго галава зноў стала жоўтай. Ён апусціў вочы на Ленакса. Маленькае пірэнейскае рысяня стамілася плакаць і мірна заснула, накрытае крыламі кондара.

«Трэба было б высветліць, што здарылася з нім», – разважаў Коні, лунаючы ў падхмар’і і гледзячы на лес пад ім. Ён разумеў, што з сям’ёй Ленакса сапраўды штосьці здарылася. Але што менавіта? У яго было пачуццё, што ў гэта неяк ублытаны людзі. Ён усё ж спадзяваўся, што ў іх у думках было нешта лепш, чым проста пакрыўдзіць прыгожае, рэдкае рысяня, якое знаходзіцца пад пагрозай поўнага знікнення.

Інтуіцыя не падвяла кондара. Праз некалькі дзясяткаў кіламетраў ён запрыкмеціў грузавік заапарка, з якога выпускалі маму Ленакса і яго сястрычак. Вакол іх распасціраліся неабсяжныя зямлі запаведніка, дзе было ўдосталь ежы і яны маглі жыць бяспечна. Яго сэрца заспявала. Але як ён дапаможа Ленаксу уз’яднацца з сям’ёй? Месца, куды выпусцілі яго родных, знаходзілася вельмі далёка ад заапарка – гэта будзе занадта доўгае і небяспечнае падарожжа для маленькага…

Коні разважаў пра гэта ўсю зваротную дарогу, любуючыся сваім велізарным ценем на пясчаных дзюнах і верхавінах дрэў. Калі ён дабраўся да заапарка, рысяня ўсё яшчэ драмала. А калі Ленакс прачнуўся, у Коні ўжо быў гатовы план дзеянняў.

На працягу наступных трох дзён усе звяры і птушкі ў лесе сачылі за дзіўным відовішчам. Па зямлі хутка рухалася цёмная-цёмная пляма, і прама ў цэнтры гэтай плямы, не спыняючыся, не аглядаючыся і не сумняваючыся, бегла маленькае пірэнейскае рысяня. Яму было страшна, аднак час ад часу ён глядзеў уверх на кондара і ўспамінаў яго мудрыя настаўленні: «Табе будзе страшна, вельмі страшна, але ты павінен працягваць бегчы». І Ленакс бег, бо быць адважным не значыць нічога не баяцца. Гэта значыць, што, як бы табе ні было страшна, ты ўсё роўна павінен працягваць бегчы.

Падарожжа было доўгім, але, пакуль Ленакс бег у цені велізарных крылаў Коні, ніхто не мог яму нашкодзіць.

Пасля таго, як яны дабраліся да сям’і Ленакса, пасля ўсіх шчаслівых скачкоў і радасных віскаў, яго мама распавяла, што зараз у іх ёсць значна больш ежы, чым раней. Больш, чым яны маглі нават марыць, і таму ім ніколі не давядзецца галадаць, а Ленакс і яго сястрчкі цяпер могуць без асцярогі гуляць там, дзе захочуць. Гэта была вельмі шчаслівая сустрэча, і лысая галава Коні надоўга стала шчасліва-жоўтай.

Пазней, ноччу, калі на цёмным небе запаліліся яркія зоркі, Ленакс падышоў да Коні, сеў побач і прамовіў: «Я не здольны ўзляцець высока ў неба, як ты, Коні, але, я мяркую, я таксама пачаў разумець, што тое, што адбываецца вакол, нашмат шырэй, чым я магу ўбачыць. Рэчы не заўсёды такія, якімі здаюцца, і, ведаеш, свет сапраўды не такое ўжо жудаснае месца…»

Коні ўсміхнуўся. Ён ведаў гэтае пачуццё.

Калі ў дзікай прыродзе засталося толькі 22 каліфарнійскіх кондара, заапаркі Сан-Дыега і Лос-Анджэлеса атрымалі дазвол пачаць першую селекцыйную праграму па захаванні і аднаўленні гэтага віду. Зараз на зямлі жывуць больш за 425 каліфарнійскіх кондара. З іх каля 220 знаходзяцца у дзікай прыродзе.

Пірэнейская рысь апынулася на мяжы знікнення з-за недахопу ежы, пападання пад аўтамабілі, браканьерства. Нягледзячы на ўсе намаганні, накіраваныя на захаванне віду, будучыня пірэнэйскай рысі па-ранейшаму знаходзіцца пад сумненнем.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *