Сямейны экіпаж Андрэя і Аляксандра Журомскіх КСУП «Саўгас» Камуніст» Ельскага раёна

Общество Сельское хозяйство

Бацька і сын Журомскія не бачаць праблемы ў тым, што трэба ўзняцца на досвітку і старанна працаваць ад расы да расы. Іх сямейны экіпаж на добрым рахунку ў КСУП «Саўгас» Камуніст» ужо не першы год.

Для вопытнага механізатара Андрэя Журомскага гэта ўборачная кампанія – дзясятая па ліку, сын Аляксандр дапамагае яму трэцяе лета. Разам успелі наладзіць камбайн яшчэ задоўга да пачатку сезону, і зараз тэхніка паслухмяна працуе на зашырскіх палях.

– Наш працоўны дзень роўны светлавому. Калі дазваляюць умовы надвор’я, выходзім у поле максімальна рана і з заходам сонца яго пакідаем. У гэтым годзе ўмовы надвор’я непрадказальныя: то сушыць, то лье, але збожжа трэба прыбіраць. Тэхніка не падводзіць, памочнік – таксама. На сына можна пакласціся на ўсе сто працэнтаў, – распавядае кіраўнік сямейнага экіпажу Андрэй Журомскі.

Аляксандр адвучыўся ў Калінкавіцкім каледжы і цяпер таксама  працуе ў КСУП «Саўгас «Камуніст» інжынерам па тэхніцы бяспекі. Удзелу ў гарачай пары гэта не стала перашкодай.

– Працэс жніва працаёмкі, патрабуе намаганняў абслугоўванне тэхнікі. Але гэтая праца не займае ўсё лета, – дзеліцца думкамі Аляксандр Журомскі. – Сезон дае магчымасць зарабіць, а заробкам за мінулыя гады я застаўся задаволены.

Дарэчы, гэтая сельская гаспадарка даўно славіцца сваімі сямейнымі экіпажамі: Юрыя і Дзмітрыя Бараноўскіх, Валерыя і Веранікі Шкалы і іншых.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *