Упершыню на Ельшчыне алейную культуру прыбіраюць кругласутачна. Такую тэхналогію ўборкі ўжылі ў КСУП “Дабрынь”, што дазволіла мінімізаваць страты зерня.
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у гэтым годзе рапсавыя палі займаюць 996 га. Аграрыі Ельскага раёна ўжо намалацілі 966 тон масланасення пры ўраджайнасці 14 цэнтнераў з гектара. Цікавую тэхналогію ўборкі гэтай алейнай культуры ўжылі механізатары КСУП “Дабрынь”: уборка ў гэтай гаспадарцы вядзецца кругласутачна. Дабрынскія механізатары на круг збіраюць па 22 ц/га, і пакуль гэта лепшы паказацель на Ельшчыне.