На працягу месяца мая горад Ліда Гродзенскай вобласці быў сталіцай мастацтваў для самых яркіх і таленавітых юных музыкантаў, вакалістаў, харэографаў, іх педагогаў і бацькоў з усёй Беларусі. У VI рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВенок» («Лидский венок») паспяхова выступілі і навучэнцы Ельскай дзіцячай школы мастацтваў.
У Лідскай дзіцячай школе мастацтваў было праслухана 138 юных баяністаў і акардэаністаў. Уразілі членаў журы выступленні юных музыкантаў з Ельска. Так, Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Вадзім Бардашэвіч (настаўніца – Таццяна Усціновіч, клас баян). Дыплом лаўрэата ІІІ ступені атрымала Дар’я Цімошчанка (клас цымбал). Педагогі Ельскай дзіцячай школы мастацтваў узнагароджаны дыпломамі за высокае педагагічнае і канцэртмейстэрскае майстэрства.
Віншуем нашых музыкантаў з перамогай і жадаем новых поспехаў і перамог.